Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Чэхіі расеец зьвязаны з узломам LinkedIn у 2012 годзе. Відэа затрыманьня


Грамадзянін Расеі, затрыманы 18 кастрычніка ў сталіцы Чэхіі па падазрэньні ў кібэратаках на амэрыканскія сайты, датычны да ўзлому сацыяльнай сеткі для пошуку дзелавых кантактаў LinkedIn. Пра гэта ў сераду паведамілі ў самой кампаніі. У Злучаных Штатах пакуль не пракамэнтавалі гэтую інфармацыю.

У траўні 2016 году стала вядома аб спробах хакераў прадаць больш за 100 мільёнаў акаунтаў сацыяльнай сеткі LinkedIn, скрадзеных у 2012 годзе. СМІ паведамлялі аб дачыненьні да ўзлому хакераў з Расеі.

Чэская паліцыя затрымала расіяніна пры ўдзеле Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША. Суд у Чэхіі павінен прыняць рашэньне аб яго экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты. Пасольства Расеі ў Чэхіі запатрабавала вяртаньня арыштаванага на радзіму.

XS
SM
MD
LG