Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк не чакае шокаў і ня бачыць праблем з аплатай расейскага газу


Нацыянальны банк не чакае шокаў для беларускага рубля да канца году. Пра гэта 19 кастрычніка ў Менску сказаў журналістам старшыня праўленьня Нацбанку Павал Калаўр.

«Нейкіх тэндэнцыяў, якія б нэгатыўна ўзьдзейнічалі на плацёжны балянс краіны, цяпер няма. Таму мы не чакаем да канца году якіх-небудзь шокаў, якія б аказалі ўплыў на дынаміку абменнага курсу беларускага рубля», — сказаў Калаўр.

Нацбанк і банкаўская супольнасьць у цэлым імкнуцца прагназаваць магчымыя рызыкі.

«Калі мы з урадам пралічвалі сытуацыю да канца гэтага году, мы, безумоўна, усе гэтыя рызыкі ўлічвалі — і перамоўны працэс па расейскім газе, і перамовы зь міжнароднымі арганізацыямі. Таму тое, што мы разам з урадам прагназавалі да канца гэтага году і на наступны год, — гэта сфармавана ўжо з улікам тых рызык, якія могуць матэрыялізавацца», — цытуе кіраўнік Нацбанку БелаПАН.

Таксама Нацбанк упэўнены, што да канца году інфляцыя захаваецца на прагнозным узроўні — 12%.

Калаўр дадаў, што Беларусь ня мае праблемаў з аплатай расейскага газу:

«Каб не было двухсэнсоўнасьці: у нас няма праблем заплаціць за расейскі газ. Гэта я адназначна заяўляю», — цытуе БелТА Калаўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG