Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі Беларусі выявіліся найменш спачувальнымі ў сьвеце


Навукоўцы ўнівэрсытэту штату Мічыган у ЗША правялі дасьледаваньне таго, якая у розных краінах спачувальнасьць да іншых людзей і іх поглядаў.

Аўтары дасьледаваньня апыталі 104 тысячы чалавек па ўсім сьвеце ад Пэру да Карэі і Савудаўскай Арабіі. Дасьледчыкі вымяралі спачуваньне да іншых людзей і здольнасьць уяўляць чужыя меркаваньні.

Усяго дасьледаваньне ахапіла 63 краіны, але ў яго ня трапілі Беларусь і Ўкраіна. З найбліжэйшых суседзяў Беларусі апытаньне было праведзена ў балтыйскіх краінах, Польшчы і Расеі.

Найменш спачувальнай краінай аказалася Літва.

У выніку найменш спачувальнай краінай аказалася Літва, агулам у апошнюю дзясятку найменш спачувальных народаў увайшлі сем усходнеэўрапейскіх краінаў. Расея аказалася больш спачувальнай за Літву і іншыя балтыйскія народы.

Самай спачувальнай краінай стаўся Эквадор. У першай дзясятцы самых чулых таксама Сырыя, Пэру, Данія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Карэя, ЗША, Тайвань, Коста-Рыка, Кувэйт.

Злучаныя Штаты апынуліся на сёмым месцы. Кіраўнік дасьледаваньня доктар Уільям Чопік сказаў у інтэрвію MSUToday, што псыхалёгія амэрыканцаў у апошнія дзесяцігодзьдзі зьмянілася — яны пачалі больш увагі надаваць сабе і менш іншым людзям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG