Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры пяці дзяржаў-чальцоў групы BRICS правялі ў індыйскім курортным штаце Гоа двухдзённы саміт, на якім заявілі аб намеры садзейнічаць паскоранаму разьвіцьцю сусьветнай эканомікі, змагацца з тэрарызмам і экстрэмізмам, якія пагражаюць глябальнай стабільнасьці.

Расея не мае намеру зьмякчаць свае меры ў адказ, уведзеныя пасьля санкцый з боку Захаду, заявіў журналістам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

«Дулю ім», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытаньне, ці можа Расея хоць бы выбарачна зьмякчыць свае адказныя эканамічныя меры.

3 кастрычніка Пуцін запатрабаваў ад ЗША кампэнсаваць страты ад санкцый, спыніўшы пагадненьне паміж Расеяй і ЗША аб утылізацыі плютонію.

На долю краін BRICS — Бразылію, Расею, Індыю, Кітай і Паўднёвую Афрыку — прыходзіцца амаль палова насельніцтва Зямлі і чвэрць аб’ёму сусьветнай эканомікі. Аднак, краінам BRICS пакуль не ўдаецца заявіць пра сваю групу як міжнародную арганізацыю, здольную ўплываць на хаду сусьветных падзей, адзначаюць замежныя агенцтвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG