Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін запатрабаваў ад ЗША кампэнсаваць страты ад санкцый


Пагадненьне паміж Расеяй і ЗША аб утылізацыі плютонію, спыненае Масквой 3 кастрычніка, можа быць адноўлена пры выкананьні амэрыканскім бокам некалькіх умоваў.

Такое палажэньне зьмяшчаецца ў прэзыдэнцкім законапраекце, апублікаваным у базе дадзеных расейскай Дзяржаўнай думы.

Як вынікае з дакумэнту, Уладзімір Пуцін можа аднавіць дзеяньне дамовы, калі Вашынгтон адменіць закон Сяргея Магніцкага, усе санкцыі ў дачыненьні да Расеі, а таксама кампэнсуе Расеі страты ад гэтых санкцый, у тым ліку «страты ад увядзеньня вымушаных контрасанкцый у дачыненьні да Злучаных Штатаў Амэрыкі».

Таксама адна з умоваў, пры выкананьні якіх Масква гатовая аднавіць дамову па плютонію, гэта скарачэньне вайсковай інфраструктуры і колькасьці войскаў ЗША на тэрыторыі краін NATO, якія ўступілі ў Альянс пасьля 2000 году.

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненьні дзеяньня міжурадавага пагадненьня з ЗША аб утылізацыі плютонію. Як вынікае з тэксту ўказа, гэта было зроблена з-за «недружалюбных дзеяньняў» ЗША.

XS
SM
MD
LG