Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі прыняло новую пастанову аб тарыфе на транзыт расейскай нафты празь беларускую тэрыторыю.
Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны.
Аднак тэкст пастановы пакуль афіцыйна не апублікаваны.
Паведамляецца, што пастанова прынятая 7 кастрычніка і ўступае ў сілу 12 кастрычніка.
Раней міністэрства прыняло рашэньне ад 12 кастрычніка павысіць тарыфы на 50%.
10 кастрычніка віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Масква адновіць аб’ёмы паставак нафты ў краіну. Наўзамен беларускі бок скасуе рашэньне падвысіць тарыфы на транзыт нафты.