Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акт тэрору ў Турцыі: загінулі 18 чалавек


Біналі Йылдырым
Біналі Йылдырым

У выніку выбуху аўтамабіля на паўднёвым усходзе Турцыі загінулі 18 чалавек, перадае Associated Press паведамленьне прэмʼер-міністра Біналі Йылдырыма.

Інцыдэнт адбыўся ля вайсковага КПП «Дзюрак» за 20 кілямэтраў ад гораду Шэмдзінлі, дзе большасьць насельніцтва — курды. Гэта гарыстая мясцовасьць паблізу мяжы з Іранам і Іракам.

Дзесяць загінулых былі вайскоўцамі, таксама пацярпелі 27 чалавек. Паводле Йылдырыма, пры выбуху выкарыстоўвалі 4-5 тонаў выбухоўкі, утварылася вырва глыбінёю да сямі мэтраў і дыямэтрам да 15 мэтраў.

Улады ўсклалі адказнасьць за тое, што адбылося, на Рабочую партыю Курдыстану. Гэтая арганізацыя ў Турцыі прызнаная тэрарыстычнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG