Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10-ы шпіталь: Пацярпелая ў стабільным стане, у прытомнасьці



46-гадовая наведніца ГЦ «Эўропа» яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі. Зь ёю праводзяцца сьледчыя дзеяньні — паведамілі Радыё Свабода ў шпіталі.

Жанчына 1970 году нараджэньня сталася ахвярай нападу 17-гадовага маладога чалавека ў ГЦ «Эўропа» 8 кастрычніка. Паводле інфармацыі Сьледчага камітэту, у гэты дзень у 17.30 малады чалавек зайшоў у гандлёвы цэнтар з чахлом для музычнага інструмэнта і бэнзапілой. Бэнзапілой ён нанёс пашкоджаньні жанчыне 1973 году нараджэньня, супрацоўніцы гандлёвага цэнтру. Яна загінула на месцы. Пасьля ён дастаў з чахла сякеру і нанёс раненьні жанчыне 1970 году нараджэньня.

Падазраваны быў затрыманы цягам 10 хвілінаў супрацоўнікамі цэнтру і міліцыяй. Працу сьледча-апэратыўнай групы каардынуе першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Аляксей Волкаў.

Чахол, дзе знаходзілася сякера

Чахол, дзе знаходзілася сякера

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG