Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску ўлады патрабуюць падатак на дармаедзтва ад чалавека, які памёр два гады таму (фотафакт)


Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Бабруйску накіравала ліст на імя нябожчыка Аляксея Сцепанчука з патрабаваньнем заплаціць падатак на дармаедзтва.

Здымак ліста выклала ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» сястра Аляксея Кацярына. Па словах дзяўчыны, яе брат памёр яшчэ ў красавіку 2014 году.

«Сёньня раніцай прыйшоў ліст пра тое, што майму брату трэба заплаціць падатак на дармаедзтва за 2015 год. А ён памёр у красавіку 2014-га. То бок гэтыя лісты шлюць наогул не разьбіраючыся, ёсьць чалавек ці не. Абсурд нейкі», — распавяла Кацярына Свабодзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG