Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея перакідвае «Іскандэр-М» у Калінінград, — СМІ


Ракетны комплекс «Іскандэр-М», ілюстрацыйнае фота
Ракетны комплекс «Іскандэр-М», ілюстрацыйнае фота

Адразу некалькі заходніх СМІ паведамляюць, што Расея перакідвае ракетны комплекс «Іскандэр-М» у Калінінград.

Як паведаміла Reuters крыніца ў амэрыканскай выведцы, прычыны, паводле якіх Масква перакідвае комплекс, могуць быць «бяскрыўднымі». «Яны [Расея] перакідвалі такую сыстэму ў Калінінград у 2014 годзе для вучэньняў. Таксама гэта можа быць палітычным жэстам — дэманстрацыяй сілы — для таго, каб паказаць незадаволенасьць НАТО», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней пра перакідваньне «Іскандэр-М» у Калінінград паведаміла The Guardian, а таксама эстонскі партал err.ee са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе краіны, адзначае РБК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG