Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп не адчувае ні любові, ні нянавісьці да Пуціна


Дональд Трамп

Дональд Трамп

У сераду кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі Дональд Трамп часткова дэзавуяваў заявы, якія ўспрымаліся яго апанэнтамі як праява сымпатыі ў дачыненьні да Ўладзіміра Пуціна.

У час сустрэчы з выбарнікамі ў Нэвадзе Трамп так патлумачыў сваё стаўленьне да расейскага прэзыдэнта: «Я не люблю яго, я не адчуваю да яго нянавісьці. Мы ўбачым, як усё складзецца». «Можа, у нас будуць добрыя стасункі, можа — жудасныя. Можа, дзесьці пасярэдзіне», — дадаў Дональд Трамп.

Трамп палічыў неабходным паразумецца празь дзень пасьля дэбатаў кандыдатаў у віцэ-прэзыдэнты ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый, падчас якіх ранейшыя заявы Трампа пра Пуціна як пра «моцнага лідэра», зь якім ён зможа знайсьці агульную мову, сталі аб’ектам бязьлітаснай крытыкі з боку кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Тыма Кейна. У адказ рэспубліканскі кандыдат у прэзыдэнты Майк Пэнс заявіў, што словы Трампа няслушна інтэрпрэтуюцца, і даў вельмі нэгатыўную ацэнку дзеяньняў Расеі ў сьвеце, настойваючы на тым, што ЗША павінны значна больш жорстка адказаць на дэмаршы Ўладзіміра Пуціна.

Тым ня менш Дональд Трамп пакінуў адкрытымі дзьверы для супрацоўніцтва з Расеяй у Сырыі. Калі з Расеяй можна будзе дамовіцца і яна далучыцца да ЗША з мэтай зьнішчэньня ісламскіх радыкальных тэрарыстаў, то Трамп, паводле яго слоў, пойдзе на гэта.

XS
SM
MD
LG