Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харукі Муракамі падзяліўся навіной пра ўхвалу ад Сьвятланы Алексіевіч


Харукі Муракамі на цырымоніі атрыманьня літаратурнай прэміі «XXIII Premi Internacional Catalunya» ў Барсэлёне ў чэрвені 2011 году

Харукі Муракамі на цырымоніі атрыманьня літаратурнай прэміі «XXIII Premi Internacional Catalunya» ў Барсэлёне ў чэрвені 2011 году

Японскі пісьменьнік Харукі Муракамі на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку падзяліўся навіной Радыё Свабода аб тым, што ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч вітала б ягоную перамогу сёлета.

«Цяпер усе за Муракамі. Я люблю гэтага пісьменьніка, хаця кажуць, што гэта спрошчаная літаратура. Мне падабаецца ўсходняя аранжыроўка падзеяў і іх разуменьня. Мне гэта цікава» — сказала Алексіевіч падчас візыту ў галоўную сядзібу Радыё Свабода ў Празе.

Муракамі ў сьпісе галоўных прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію ўжо ня першы год. Паводле букмэйкераў, сёлета ў яго найбольшыя шанцы атрымаць ўзнагароду. За Муракамі ідуць сырыйскі паэт Адоніс, кенійскі пісьменьнік Нгугі ва Тхіонга і амэрыканец Філіп Рот.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за літаратуру будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG