Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет бясьпекі — Матольку: парады ня будуць пераносіць за горад


Менскі блогер Антон Матолька атрымаў адказ ад намесьніка дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі Міхаіла Пузікава на просьбу праводзіць вайсковыя парады з выкарыстаньнем цяжкай тэхнікі за межамі гораду Менску.

Спачатку Матольку тлумачаць, што парады сталі традыцыяй, яны паказваюць гатоўнасьць узброеных сілаў адстойваць інтарэсы дзяржавы, выконваюць важную выхаваўчую функцыю. Затым сьцьвярджаецца, што за горадам, на палігоне, парад атрымаецца даражэйшым і не такім відовішчным.

Да таго ж, піша Пузікаў, Менскі гарвыканкам загадзя папярэджвае пра дату, час і маршрут рэпэтыцыяў і параду, у час параду абмяжоўваецца меней за 2% ад заплянаваных рэйсаў грамадзкага транспарту. Забруджаньне паветра ад параду не перавышае дзейных гігіенічных нарматываў. Што да пашкоджаньня дарог, то бягучы рамонт выкананы, дэфэкты дарогі ліквідаваныя, запэўнівае Савет бясьпекі.

Але Мінабароны працуе над пытаньнем аб выкарыстаньні адмысловых цягачоў для дастаўкі тэхнікі на месца параду. Пазыцыя Матолькі "будзе ўлічаная ў плянаваньні мерапрыемстваў на Дзень Незалежнасьці",— сьцьвярджае Пузікаў.

XS
SM
MD
LG