Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка атрымаў прэмію «Зроблена ў Расеі»


І прысьвяціў яе Паўлу Шарамету.

Саша Філіпенка ўганараваны прэміяй расейскага часопісу «Сноб» за свой трэці раман «Цкаваньне».

Падчас уганараваньня Саша Філіпенка выступіў з прамовай:

«Я хацеў бы падзякаваць тым, хто намінаваў мяне, падзякаваць тым, хто за мяне галасаваў. Мне сёньня паведамілі, што калі я раптам выйграю прэмію „Зроблена ў Расеі“ — стану першым замежнікам, які яе атрымаў. Мне гэта не здаецца дзіўным, бо нягледзячы на тое, што кніга ў асноўным пісалася ў Францыі і пісалася ў асноўным беларусам, усё напісанае ў ёй, на жаль, сапраўды зроблена ў Расеі.

Я б хацеў сказаць асобны дзякуй часопісу „Сноб“. Некалькі гадоў таму часопіс першы надрукаваў урывак тады яшчэ не апублікаванага раману „Былы сын“. Прачытаўшы ўрывак, Павал Шарамет патэлефанаваў майму цяперашняму выдаўцу Барысу Пастэрнаку і сказаў: „Бора, трэба тэрмінова публікаваць“...

І вось праз тры гады Паўла з намі няма, а я атрымліваю прэмію „Сноба“ за раман, у якім распавядаецца, як журналіста цкуюць за ягоную прафэсійную дзейнасьць. З вашага дазволу я хацеў бы прысьвяціць гэтую прэмію Паўлу Шарамету. Дзякуй».

Саша Філіпенка, пісьменьнік і журналіст, ляўрэат «Рускай прэміі» 2014 году, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаваньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG