Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы прэзыдэнт Ізраілю ўраджэнец Беларусі Шымон Пэрэс


.

.

У сераду раніцай у шпіталі пад Тэль-Авівам памёр былы прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ізраілю Шымон Пэрэс.

93-гадовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру з 13 верасьня знаходзіўся ў шпіталі каля Тэль-Авіва пасьля перанесенага два тыдні таму інсульту.

Пэрэс быў прэзыдэнтам Ізраілю з 2007 года па 24 ліпеня 2014-га. Ён узначальваў урад краіны з 1995 года да чэрвеня 1996-га.

Будучы міністрам замежных спраў Ізраіля, ён у 1992 годзе правёў сакрэтныя перамовы зь лідэрам Арганізацыі вызваленьня Палестыны Ясірам Арафатам. Перамовы прывялі да падпісаньня пагадненьняў у Осла. Гэтае дасягненьне было адзначанае прысуджэньнем Арафату, Пэрэсу і тагачаснаму прэм’ер-міністру Ізраіля Іцхаку Рабіну Нобэлеўскай прэміі міру.

Шымон Пэрэс нарадзіўся ў 1923 годзе ў Вішневе на Валожыншчыне, у 1934 годзе разам зь сям’ёю пераехаў у Палестыну і зрабіў дзяржаўную кар’еру ў Ізраілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG