Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Польшчы прыняў у першым чытаньні закон аб поўнай забароне абортаў


Дэпутаты польскага парлямэнту сёньня прынялі ў першым чытаньні законапраект, які цалкам забараняе аборты у краіне і ўводзіць крымінальную адказнасьць для кожнага, уключна з маці, хто спрычыніцца да сьмерці зачатага дзіцяці.

Адначасова Сэйм, у якім большасьць маюць дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасьць, адхіліў канкурэнтны законапраект апазыцыі, які прапанаваў лібэралізацыю дзейнага закону аб дапушчальнасьці абортаў.

Паводле дзейнага закону, аборты ў Польшчы можна рабіць, калі цяжарнасьць пагражае жыцьцю або здароўю цяжарнай жанчыны; калі існуе вялікая імавернасьць незваротнага пашкоджаньня плоду або яго невылечнай хваробы; калі цяжарнасьць стала вынікам гвалту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG