Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі прэм’ер Мядзьведзеў: наша партыя перамагла


Расейскі прэм’ер-міністар, лідэр кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейскі прэм’ер-міністар, лідэр кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейскі прэм’ер-міністар, лідэр кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Мядзьведзеў назваў «добрым» вынік сваёй палітычнай сілы на выбарах у ніжнюю палату парлямэнту — Дзяржаўнай думы і дадаў, што яго партыя будзе мець «абсалютную большасьць».

«Хацеў бы падзякаваць усім грамадзянам нашай краіны, якія прыйшлі сёньня на выбарчыя ўчасткі, выявілі сваю грамадзянскую пазыцыю і прагаласавалі, прычым значная частка зь іх прагаласавала за „Адзіную Расею“. Можна сказаць: наша партыя перамагла!» — заявіў Дзьмітры Мядзьведзеў увечары 18 верасьня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.

У нядзелю ў Расеі праходзілі выбары ў Дзяржаўную думу. Масква вырашыла таксама правесьці галасаваньне на тэрыторыі анэксаванага Крыму, чым выклікала рэзкую крытыку Кіева і шэрагу краінаў Захаду.

Пасьля падліку ЦВК больш за паловы бюлетэняў «Адзіная Расея» мае падтрымку 53,5% выбарнікаў. Акрамя таго, прадстаўнікі кіроўнай партыі лідзіруюць у 203 акругах з 225. За другое месца канкуруюць ЛДПР і камуністычная партыя, якія маюць прыкладна па 14%. Таксама праходзіць у парлямэнт «Справядлівая Расея» — больш за 6%. Ніводная апазыцыйная палітычная сіла ў Дзяржаўную думу не трапляе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG