Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партыя Мэркель прайграе на мясцовых выбарах у Бэрліне - дадзеныя экзіт-полу


Па дадзеных экзіт-полу грамадзкай тэлевізіі ARD, у сацыял-дэмакратаў 23% галасоў выбаршчыкаў, у партыі Мэркель — каля 18%.

На выбарах у Палату дэпутатаў Бэрліна 18 верасьня Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) перамагае партыю канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз» (ХДС).

Па дадзеных экзіт-полу грамадзкай тэлевізіі ARD, у сацыял-дэмакратаў 23% галасоў выбаршчыкаў, у партыі Мэркель — каля 18%.

Высокую канкурэнцыю «Хрысьціянска-дэмакратычнаму саюзу» склала партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» — прыкладна 11,5%. Гэтая палітычная сіла на фоне незадаволенасьці палітыкай Мэркель пра «адкрытыя межы для бежанцаў» заваявала ўжо 10-ы «зямельны парлямэнт» у Нямеччыне.

Падзеньне рэйтынгу партыі Мэркель пакідае адкрытым пытаньне — ці будзе яна ў чацьвёрты раз балятавацца на пасаду канцлера ў наступным годзе.

Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца восеньню 2017 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG