Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт-сядзіба рыхтуе выданьне кнігі-маляванкі «Мая Радзіма Беларусь»


Кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Эўропе і Амэрыцы сталі размалёўкі для творчасьці і натхненьня (маляванкі для дарослых). У анлайн-крамах яны займаюць першыя радкі продажаў, а ў традыцыйных кніжных — лепшыя месцы на паліцах.

Размалёўкі сталі новай арт-тэрапіяй і модным хобі людзей па ўсім сьвеце.

Цяпер такая кніга пад назваю «Мая Радзіма Беларусь» будзе і па-беларуску з нацыянальным зьместам. На інтэрнэт-плятформе «Talaka.by» стартавала краўдфандынгавая кампанія па збору сродкаў, пошуку спонсараў і афармленьню замоў на ўнікальнае выданьне.

«Мая Радзіма Беларусь» — гэта кніга-маляванка па-беларуску для творчасьці, натхненьня і адпачынку, вынік калектыўнай працы каманды «Арт Сядзібы» і Symbal.by, беларускіх мастакоў, дызайнэраў, паэтаў і выдаўцоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG