Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімальны заробак у Польшчы павысілі да 515 даляраў


Сёньня мінімальны заробак у Польшчы складае 1850 злотых (475 даляраў).

Прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла падпісала распараджэньне аб павышэньні мінімальнага заробку ў краіне да 2000 тысяч злотых (515 даляраў). Пра гэта галава ўраду паведаміла ў сваім акаўнце на Твітары.

Новая мінімальная заработная плата ўвойдзе ў жыцьцё з 1 студзеня 2017 года. Яна вырасьце на 8,1%. Сёньня мінімальны заробак у Польшчы складае 1850 злотых (475 даляраў).

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы, сярэдні заробак па краіне ў другім квартале 2016 года склаў 1095 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG