Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік РАУС: Міліцыянтаў у Гомелі пакаралі за рэакцыю на інцыдэнт зь бел-чырвона-белым сьцягам


Сустрэча Ўладзімера Кацоры з выбарнікамі ў Гомелі 23 жніўня 2016 году.

Сустрэча Ўладзімера Кацоры з выбарнікамі ў Гомелі 23 жніўня 2016 году.

Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімер Кацора, які балятаваўся ў дэпутаты парлямэнту па Сяльмашаўскай акрузе № 32 і зьняўся з выбараў, накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай ліст з наказамі выбарцаў гэтай акругі.

Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімер Кацора, які балятаваўся ў дэпутаты парлямэнту па Сяльмашаўскай акрузе № 32 і зьняўся з выбараў, накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай ліст з наказамі выбарцаў гэтай акругі.

У мікрараёне «Гомсельмаш» бракуе лазьняў — дзейнічае толькі адна зь непамерна высокімі коштамі. Моладзь увечары сядзіць у дварах жылых кварталаў, спажывае сьпіртныя напоі, шуміць, а міліцыя бязьдзейнічае. Якасьць рамонту жылых дамоў не вытрымлівае ніякай крытыкі, а так званыя маласямейкі «Гомсельмашу» наагул не рамантуюцца.

У мікрараёне бракуе мінірынкаў, каб прадаваць гародніну з прыватных падворкаў. Зачыніўся ўнівэрсам «Сяльмашаўскі». У жылых кварталах улады не ствараюць дзіцячыя пляцоўкі, камунальнікі пілуюць дрэвы, а новых узамен ня садзяць.

У зьвязку з характарыстыкай парлямэнту як «аддзелу сацыяльнага забесьпячэньня» экс-кандыдат просіць Ярмошыну гэтыя ды іншыя ўзьнятыя падчас сустрэчы з выбарцамі пытаньні перадаць «прызначанаму ўжо дэпутату Віталю Шылаву». Падпісаўся апазыцыйны кандыдат як адзін з тых, у каго, паводле старшыні ЦВК, «жыцьцё не ўдалося».

Тым часам начальнік Чыгуначнага Раённага аддзелу ўнутраных справаў Ігар Цімашэнка адказаў пра напад на пікет пад бел-чырвона-белым сьцягам у падтрымку Ўладзімера Кацоры. Гэта здарылася на вуліцы Барыса Царыкава, яшчэ калі зьбіралі подпісы.

Разьюшаны гараджанін выхапіў прымацаваны да складнога стэнду з партрэтам Кацоры бел-чырвона-белы сьцяг, зламаў дрэўка і сышоў. Калі ж на здарэньне прыехалі двое афіцэраў міліцыі Чыгуначнага РАУСу, то адзін зь іх, які назваўся Віктарам Старавойтавым, заявіў, што трэба не на нападніка складаць пратакол, а на прэтэндэнта ў дэпутаты, бо пікет у яго «ня з тым сьцягам».

Пра інцыдэнт Уладзімер Кацора напісаў у акруговую камісію і міліцыю. Як паведамляе начальнік РАУС, участковыя інспэктары міліцыі лейтэнант Віктар Старавойтаў і старшы лейтэнант Генадзь Кулажанка па выніках службовай дзейнасьці цалкам пазбаўленыя прэміі за жнівень.

Напярэдадні датэрміновага галасаваньня апазыцыйны кандыдат зьняўся з выбараў, бо прадстаўнікоў АГП не ўключылі ва ўчастковыя камісіі. Апрача таго, Кацора не падзяляе думку Лідзіі Ярмошынай, што парлямэнт — гэта нешта накшталт «аддзелу сацыяльнага забесьпячэньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG