Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку адбыўся мітынг з лёзунгам: «Ярмошыну пад суд!»


10 верасьня каля консульства Беларусі ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супраць фальсыфікацыйнай сыстэмы выбараў у Беларусі.

Сабралася моладзь, якая скандавала лёзунгі. «Ярмошыну на нары!», «Ярмошыну пад суд!», «Мы за справядлівыя выбары», «Выбары фальшывыя», «Улада нелегiтымная», «Фальсыфікатары выбараў пойдуць пад суд», «Лукашэнка, сыxодзь», «Беларусь без дыктатуры».

Сярод выступоўцаў былі Зянон Пазьняк, Віталь Зайка, Тацьцяна Красоўская. Мітынг быў арганізаваны Бруклінскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА), вядучай мітынгу была Сьвятлана Казачок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG