Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ангела Мэркель прызнае, што праблема ўцекачоў ня вырашаная


Мэркель адзначыла, што блёк хрысьціянскіх дэмакратаў выпрацаваў многія рашэньні на сумеснай аснове, у прыватнасьці, у пытаньнях унутранай бясьпекі, бюджэту, эканомікі, пэнсій, сацыяльнага забесьпячэньня.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы прызнала, што міграцыйныя праблемы ў краіне застаюцца неразьвязанымі. На яе думку, гаворка ідзе «перш за ўсё, аб інтэграцыі уцекачоў, аб дэпартацыі тых, хто ня мае правоў на палітычны прытулак у Нямеччыне ды пытаньні ўнутранай бяспекі», паведамляе Deutsche Welle.

Канцлер Нямеччыны таксама заявіла, што праблема нашэньня паранджы ў краіне павінна быць тэрмінова вырашаная. Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе аб пытаньнях «выразнай ідэнтыфікацыі асобы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG