Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Чыж распрадае маёмасьць, «каб прасіць у Лукашэнкі памілаваньня» — «Ежедневник»

абноўлена

Юры Чыж
Юры Чыж

За апошнія тры месяцы ў Менску прадалі два аб’екты, якія належаць зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу: гандлёвы цэнтар ProStore на Каменнай Горцы — за 21 млн даляраў, а кінатэатар SilverScreen у «Арэна-Сіці» — ажно за 74,7 млн даляраў, піша «Ежедневник».

Чыжу інкрымінуецца шкода дзяржаве ў памеры 12 млн даляраў, а тут выручана значна больш. На думку выданьня, гэта можа значыць, што бізнэсовец хоча ня толькі сплаціць шкоду, але і прасіць Лукашэнку аб памілаваньні. А за гэта звычайна патрабуецца сума, якая перавышае нанесеную шкоду ў паўтара-тры разы.

Наконт кінатэатру «Ежедневник» заўважае, што ён наўрад ці мог каштаваць ня толькі 74,7 млн даляраў, як пазначана ў Нацыянальным кадастравым агенцтве, але і 74,7 млн рублёў (38 млн даляраў), і 7,4 млн даляраў. Таму памылку ў кадастры можна выключыць. Хутчэй столькі можа каштаваць увесь комплекс «Арэна-Сіці» — імаверна, за продажам кінатэатру могуць хаваць продаж усяго комплексу.

«Наша Ніва» знайшла пакупнікоў аб’ектаў: «Прастор» на Каменнагорскай дастаўся «БПС-Сбербанку» (банк таксама набыў у Чыжа паркінг за 8 млн даляраў), «Арэна-Сіці»— «Белаграмбанку». «Прасторы» ў Чыжоўцы і Шабанах адышлі «Беларусбанку» яшчэ ў 2014 годзе за 61,2 млн даляраў. «Прастор» у Малінаўцы і некалькі дапаможных будынкаў гіпэрмаркета на Каменнагорскай былі тройчы перазакладзеныя «БПС-Сбербанку», апошні раз у ліпені 2016-га пад 28 млн даляраў.

Пасьля зьняволеньня Юрыя Чыжа кіраўніком «Трайпла» стаў яго сын Сяргей Чыж, які раней быў дырэктарам кампаніі «Прастор-Трэйд». Неўзабаве Чыж-малодшы адправіў у адстаўку трэнэра ФК «Дынама-Менск» Вука Рашавіча. У турме Юры Чыж схуднеў прынамсі на 6 кг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG