Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трохбаковая кантактная група ў Менску будзе дамаўляцца пра поўнае спыненьне агню на Данбасе


Пасяджэньне чатырох падгруп пачалося 7 верасьня а 10.00, сама Трохбаковая кантактная група зьбярэцца а 13.00, Украіну на ёй будзе прадстаўляць экс-прэзыдэнт Леанід Кучма.

Сярод галоўных пытаньняў сёньняшняй сустрэчы — захаваньне рэжыму цішыні зь 1 верасьня, пра што было заяўлена на мінулым пасяджэньні.

Украіна на перамовах у Менску будзе дамагацца поўнага спыненьня агню, пра гэта напярэдадні заявіў прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Парашэнкі Канстанцін Елісееў. Між тым група па пытаньнях бясьпекі працягне дыскусію пра ўвядзеньне трох зонаў бясьпекі на лініі разьмежаваньня, у мінулы раз удалося прыйсьці да кампрамісу толькі па адной зь іх.

Гуманітарная падгрупа абмяркуе пытаньне вызваленьня палонных. Некалькі дзён таму прадстаўнікі так званай ДНР адкрыта заявілі, што зьвязваюць гэтае пытаньне з прыняцьцем ва Ўкраіне закона аб амністыі для ўдзельнікаў баёў на Данбасе. Яны таксама настойваюць на абмеркаваньні ў рамках эканамічнай падгрупы праблемы выплаты Ўкраінай пэнсіяў жыхарам акупаваных тэрыторый Данбасу.

Чакаецца, што на гэтым ці на бліжэйшых пасяджэньнях са сваім бачаньнем новай стратэгіі менскіх перамоваў павінны выступіць пасярэднік ад АБСЭ амбасадар Марцін Сайдзік і заходнія дыпляматы, прадстаўленыя ў падгрупах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG