Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памерла легендарная чэская гімнастка, якая ў 1968 на Алімпіядзе праігнаравала савецкі гімн


30 жніўня ва ўзросьце 74 гадоў памерла легенда чэхаславацкай спартовай гімнастыкі Вера Часлаўска.

За сваю актыўную спартовую кар’еру яна заваявала для сваёй краіны 140 мэдалёў, стала шматразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў, сьвету і Эўропы.

Для чэскіх грамадзян яна назаўсёды засталася сьмелай спартсмэнкай, якая на Летніх Алімпійскіх гульнях у Мэхіка ў 1968 годзе пры ўручэньні мэдалёў выказала свой пратэст супраць савецкай акупацыі Чэхаславаччыны, адвярнуўшыся і апусьціўшы галаву пры гуках савецкага гімну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG