Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі просяць «без прамаруджваньня інфармаваць» аддзел ідэалёгіі пра інтэрвію Белсат і БАЖ


Аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля разаслаў кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў тэлефанаграму, у якой падкрэсьліваецца, што «Белсат ТВ» і «БАЖ» не зьяўляюцца акрэдытаванымі дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі.

«Даводзім да Вашага ведама, што „Белсат ТВ“ і „БАЖ“ не зьяўляюцца акрэдытаванымі дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі. У выпадку звароту да Вас ці вашых працаўнікоў даць інтэрвію просім без прамаруджваньня інфармаваць аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Падпісала тэлефанаграму начальніца аддзелу Ірына Дробатава і падала ажно чатыры тэлефоны, празь якія трэба «без прамаруджваньня інфармаваць» яе саму або намесьніцу Натальлю Лазьню.

«Начальніцы цэлага ідэалягічнага аддзелу няблага было б ведаць, што Беларуская асацыяцыі журналістаў ніколі не рэгістравалася як СМІ.

Гэта грамадзкае добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднаньне грамадзянаў, якое спрыяе творчаму самавыяўленьню, рэалізацыі і абароне правоў журналістаў. БАЖ і зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне — нароўні з ГА „Белая Русь“ ці, напрыклад, ГА „Беларускі саюз жанчын“, да якога, выглядае, належыць і Ірына Дробатава.

Што да інтэрвію „Белсату“ ці нейкім іншым незалежным СМІ, то існуе такое паняцьце і заканадаўчая норма, як свабода слова, прычым замацаваная беларускай Канстытуцыяй. Ніякія тэлеграмы свабоды слова і выказваньняў не адмяняюць», — камэнтуе ініцыятыву раённых ідэолягаў старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі ГА «БАЖ» Анатоль Гатоўчыц.

XS
SM
MD
LG