Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзякуючы ўрагану, ветраныя электрастанцыі ў Фінляндыі выпрацавалі больш энэргіі, чым рэактар ​​АЭС


Shutterstock - Wind turbine, generic

Shutterstock - Wind turbine, generic

Ураган Раўлі, які пранёсься ўчора па Фінляндыі, пакінуў пасьля сябе ня толькі разбурэньні.

Дзякуючы моцнаму ветру магутнасьць ветраных электрастанцый ўстанавіла новы рэкорд, паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.

Учора ўпершыню агульная магутнасьць усіх фінскіх ветраных электрастанцый пераадолела мяжу 1000 мэгаватаў. Пік — 1200 мегаватаў — прыпаў на пачатак ўчорашняга вечара.

У суботу ветраныя электрастанцыі выпрацавалі больш энэргіі, чым адзін рэактар атамнай электрастанцыі ў Олкілуота. Звычайна іх сумарная вытворчасьць энэргіі складае некалькі сотняў мэгават-гадзін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG