У Хэрсонскай вобласьці пачаўся выраб процітанкавых «яжоў», якія будуць устаноўленыя на адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам. Агенцтва «Укрінфарм» паведаміла пра гэта са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай рады ад Хэрсонскай вобласьці Аляксандра Сьпівакоўскага.
Дэпутат сьцьвярджае, што «яжы» будуць устаноўленыя для абароны ад ўварваньня танкаў і матарызаваных падразьдзяленьняў расейскай арміі з паўвострава на тэрыторыю Хэрсонскай вобласьці.
Паводле Сьпівакоўскага, Хэрсонская вобласьць атрымала сем тысяч мэтраў мэталічных рэек для вырабу «яжоў». Якія менавіта прадпрыемствы будуць выпускаць супрацьтанкавыя «яжы», пакуль не паведамляецца.
Самае папулярнае
1