Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Менск і Кіеў не маюць неразьвязаных праблем


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заяўляе, што Менск і Кіеў у сваіх дачыненьнях не маюць неразьвязаных праблем.

«Паміж нашымі краінамі, і я мушу гэта канстатаваць, не існуе ніякіх нявырашаных праблем, нам заўсёды ўдавалася знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне тых ці іншых цяжкіх пытаньняў, якія ўзьнікалі. Таму сёньня мы можам сьмела казаць пра сьпелае партнэрства, якое існуе паміж нашымі дзяржавамі», — сказаў Уладзімер Макей у Кіеве пад час афіцыйнага адкрыцьця рэзыдэнцыі пасла і жылога комплексу для супрацоўнікаў Амбасады Беларусі ва Ўкраіне.

У той ж час беларускі міністар зьвярнуў увагу на трывалую адсутнасьць у Менску кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва Ўкраіны, і гэтую тэму ён абмяркоўваў сёньня ў часе сустрэчы са сваім украінскім калегам Паўлом Клімкіным. «Вядома, гэта ўплывае на нашые ўзаемаадносіны», — дадаў ён.

Разам з тым, беларускі бок пакуль трымае нэўтралітэт у пытаньні вышуку былога пасла Ўкраіны ў Беларусі Міхайла Ежаля. На просьбу журналістаў пацьвердзіць ягонае знаходжаньне ў Менску, Уладзімер Макей адказаў: «Я ня маю інфармацыі пра ягонае месцазнаходжаньне».

У сакавіку 2016 года вайсковая пракуратура Ўкраіны высунула Міхаілу Ежалю абвінавачаньне ў неналежным выкананьні службовых абавязкаў пры ўзгадненьні ў 2011 годзе пераліку вайсковай маёмасьці Ўзброеных сіл Украіны, якая падлягала адчужэньню. Зараз праваахоўныя органы Ўкраіны абвясьцілі яго ў міжнародны вышук, а 22 жніўня 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны праводзіць завочнае дасудовае расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць Міхаіла Ежаля. Ён узначальваў Амбасаду Ўкраіны ў Беларусі да траўня 2015 года. Генэральная пракуратура ў чарговы раз чакае яго на допыце 5 верасьня.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 24 жніўня заявіў, што пасол Украіны ў Беларусі будзе прызначаны ў найбліжэйшы час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG