Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заходні фронт. Расейскія войскі зноў трывожаць Украіну і Беларусь


Ваенная тэхніка узброеных сіл РФ падчас прывядзеньня ў баявую гатоўнасць "Поўная". 25 жніўня 2016 году

Ваенная тэхніка узброеных сіл РФ падчас прывядзеньня ў баявую гатоўнасць "Поўная". 25 жніўня 2016 году

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў правесьці раптоўную праверку боегатоўнасьці Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Яна закранае практычна ўсе воінскія падразьдзяленьні ў прасторы ад поўдня да поўначы Расеі на заходнім напрамку.

Яе сэнс — праверыць, наколькі Ўзброеныя сілы гатовыя да нейкіх экстраных падзеяў і сытуацыяў. Радыё Свабода запрасіла экспэртаў з трох краін — Расеі, Украіны й Беларусі — ацаніць наступствы й сэнс гэтых дзеяньняў. Што азначае на практыцы абвешчаная праверка, тлумачыць расейскі ваенны аглядальнік Аляксандр Гольц:

— Расея маскіруе гэтымі праверкамі падрыхтоўку да непасрэдных баявых дзеяньняў або рэпеціруе такія баявыя дзеяньні. Напрыклад, вясной 2013 года была праведзена раптоўная праверка сіл Чарнаморскага флёту, і спэцназа. І ўсе гэтыя часткі і злучэньні потым былі задзейнічаны пры анэксіі Крыма. У канцы лютага 2014 гады пад выглядам раптоўнай праверкі адбылося разгортваньне расейскіх войскаў на ўкраінскай мяжы.

Дадам таксама, што гэтая формула раптоўнай праверкі боегатоўнасьці дазваляе не запрашаць замежных назіральнікаў, рабіць усё схавана — заўважыў Аляксандр Гольц.



Дырэктар ваенных праграм кіеўскага Цэнтра імя Аляксандра Разумкава Міхаіл Сунгуроўскі лічыць, што Крэмль не адмовіўся ад маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, і раптоўная праверка боегатоўнасьці расейскіх войскаў можа быць зьвязаная і з гэтымі плянамі Пуціна:

— Гэта захады сілавога шантажу. Хоць верагоднасьць поўнамаштабнай агрэсіі існуе, яе ва Ўкраіне бачаць, і да яе, у прынцыпе, гатовыя. Такія меры могуць мець двайную мэту: запалохаць і прымусіць пайсьці на саступкі, або ў адваротным выпадку — агрэсія, якая можа скончыцца, як мінімум, на межах Данецкай і Луганскай абласьцей, калі да таго часу не будуць дэстабілізаваныя і паўднёвыя рэгіёны.



Дзень ВМФ у Сэвастопалі. 30 ліпеня 2016 году.

Ня менш трывожныя настроі дзеяньні Расеі выклікаюць і ў Менску. Дырэктар беларускага Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі ў інтэрвію Радыё Свабода адзначае:

— Відавочна, што ў рамках гэтых вучэньняў адпрацоўваецца досыць шырокі спэктар сцэнарыяў, якія ўключаюць у тым ліку й адпрацоўку магчымых канфліктаў з дзяржавамі-суседзямі. Перш за ўсё, маецца на ўвазе Ўкраіна. Аднак улічваючы, што ў мерапрыемствах па праверцы боегатоўнасьці ўдзельнічаюць падразьдзяленьні і часткі, разьмешчаныя на мяжы з Рэспублікай Беларусь — Бранская, Смаленская, Пскоўская вобласьці, то, вядома, можна казаць пра тое, што нейкія сцэнары адпрацоўваюцца і ў адносінах да Рэспублікі Беларусь.

Бачна, што за апошнія 25 гадоў ніколі такія меры не прадпрымаліся. Гэта ўсё, вядома, не застаецца незаўважаным і, на жаль, падштурхоўвае нас у таго, каб ацэньваць і крытычныя сцэнары ў адносінах з нашым галоўным партнэрам. На жаль, гэта так.

— А што гэта за сцэнары, якія расейская палітыка прымушае разглядаць кіраўніцтва ў Менску?

Мы бачым, што на Беларусь сёньня аказваецца комплексны ціск, як па эканамічнай, так і па ваенна-палітычнай лініі

— Перш за ўсё, сам спосаб паводзінаў Расеі на міжнароднай арэне, у рэгіёне, крымскі крызыс і наступная дэстабілізацыя усходу Украіны пры актыўным умяшаньні расейскага боку. Вядома, гэта стала поўнай нечаканасьцю для кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку. З іншага боку, мы бачым, што, нягледзячы на ўсе намаганьні афіцыйнага Менска навязаць Крамлю павестку эканамічнага разьвіцьця і спрабаваць сумеснымі намаганьнямі выходзіць са складанага эканамічнага становішча, у якім апынуліся і Беларусь, і Расея, Крэмль ігнаруе антыкрызысны плян, які быў выпрацаваны беларускім бокам яшчэ год таму. Мы бачым, што на Беларусь сёньня аказваецца комплексны ціск, як па эканамічнай, так і па ваенна-палітычнай лініі. Гэта крыху дзіўна, скажам так, калі ўлічваць тое, што Беларусь і Расея зьяўляюцца саюзнымі дзяржавамі, ваенна-палітычнымі партнэрамі і саюзьнікамі. Усе гэтыя крокі відавочна сьведчаць, як мінімум, аб зьмене курсу з боку Крамля ў адносінах да Беларусі і зьяўляюцца выразам не зусім сяброўскіх адносін.

Мяркуючы па ўсім, расейскі бок пад выглядам маштабных вучэньняў адпрацоўвае цалкам канкрэтныя сцэнары крызыснага рэагаваньня, удзелу ў канфліктах дачыненьні да тых краін, якія, з пункту гледжаньня ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расі, уваходзяць у сфэру ўплыву Масквы. Гэта Украіна, Беларусь ... Той факт, што Паўночны флёт задзейнічаны ў вучэньнях, кажа пра многае: пра тое, што ў цэлым ўвага надаецца і Прыбалтыцы, і Скандынавіі. Але ў адрозьненьне ад папярэдняй маштабнай праверкі боегатоўнасьці, якая праходзіла ў сакавіку мінулага года, мы бачым, што акцэнт зрушаны. Калі ў леташняй праверцы боегатоўнасьці было відавочна, што асноўны тэатар ваенных дзеяньняў — гэта Беларусь, Прыбалтыка, Скандынавія, то цяпер акцэнт трошкі ссоўваецца на паўднёвы захад. Было заяўлена аб нарошчваньні сіл і сродкаў на паўднёва-заходнім стратэгічным напрамку, а гэта як раз Украіна і Беларусь, — сказаў у інтэрвію Радыё Свабода дырэктар Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў у Менску Арсень Сівіцкі.

Чытаць цалкам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG