Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовы арбітражны суд не задаволіў апэляцыю Паралімпійскага камітэту Расеі адносна прыпыненьня яго дзейнасьці ў Міжнародным Паралімпійскім камітэце.

Рашэньне азначае забарону для Паралімпійскага камітэту Расеі на падачу заяўкі на ўдзел усіх расейскіх паралімпійцаў у Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра, якая пройдзе 7-18 верасьня.

«Сёньняшняе рашэньне падкрэсьлівае нашу цьвёрдую веру, што допінгу абсалютна няма месца ў паралімпійскім спорце, дзякуючы гэтаму рашэньню мы і далей зможам забясьпечваць сумленную канкурэнцыю на спаборніцтвах і роўныя ўмовы для ўсіх паралімпійцаў ў сьвеце». — Інтэрфакс цытуе выказваньне прэзыдэнта Міжнароднага паралімпійскага камітэту Філіпа Крэйвэна.

22 ліпеня Міжнародны Паралімпійскі камітэт адкрыў справу ў дачыненьні да Паралімпійскага камітэту Расеі пасьля атрыманьня ад Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва імёнаў 35 расейскіх паралімпійцаў, якія згадваюцца ў дакладзе незалежнай камісіі пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна. 7 жніўня было прынята рашэньне не дапускаць расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Паралімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG