Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі Расею, што будуць абараняць сваіх вайскоўцаў у Сырыі


Злучаныя Штаты папярэдзілі Расею пра намер абараняць сваіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Сырыі, калі яны падвергнуцца бамбардзіроўкам з боку расейскай або сырыйскай урадавай авіяцыі. Пра гэта ў нядзелю заявіў камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Сырыі і Іраку Стывен Таўнсэнд.

Ён адзначыў, што Міністэрства абароны ЗША перадало расейскаму боку інфармацыю аб разьмяшчэньні амэрыканскіх войскаў. Паводле яго, Расея перадала гэтую інфармацыю сырыйскім вайскоўцам.

Раней на гэтым тыдні войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада нанесьлі авіяўдары па кантраляваных курдамі раёнах у горадзе Хасаке на паўночным усходзе краіны. Амэрыканскія інструктары, якія супрацоўнічаюць з курдамі ў гэтым раёне ў барацьбе з ісламістамі, патрапілі пад удар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG