Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Прагі інсцэнавалі ўварваньне радыкальных ісламістаў


Марцін Конвічка
Марцін Конвічка

У цэнтры сталіцы Чэхіі прыхільнікі радыкальнага руху «Ініцыятыва супраць ісламізацыі» ў нядзелю інсцэнавалі ўварваньне джыхадыстаў, паведамляе Радыё Прага.

Лідэр Ініцыятывы Марцін Конвічка прыбыў на адну з цэнтральных плошчаў на вярблюдзе ў суправаджэньні сваіх прыхільнікаў. Яны былі апранутыя ў касьцюмы, якія нагадваюць вопратку членаў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Удзельнікі акцыі выкрыквалі ісламісцкія лёзунгі і стралялі пістонамі ў паветра. Акцыя выклікала паніку сярод людзей, якія гулялі па плошчы. Мерапрыемства перапынілі супрацоўнікі паліцыі. Улады не выключаюць, што арганізатары будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Конвічку неаднаразова абвінавачвалі ў распальваньні рэлігійнай нянавісьці на публічных выступах. У дачыненьні да лідэра «Ініцыятывы супраць ісламізацыі» вядзецца сьледзтва, яму пагражае турэмны тэрмін да 3 гадоў.

Краіны Цэнтральнай Эўропы выступаюць супраць абавязковых квот на прыём уцекачоў, прынятых Эўразьвязам у 2015 годзе. Большасьць мігрантаў прыбываюць з краін Блізкага Ўсходу і вызнаюць іслам. Пасьля летніх нападаў у эўрапейскіх краінах, частку зь якіх зьдзейсьнілі ўцекачы, прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман адмовіўся даваць прытулак па квотах Эўразьвязу, баючыся, як ён выказаўся, «барбарскіх нападаў».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG