Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 пытаньняў і адказаў: што здабывае і што губляе той, хто стане дэпутатам


11 верасьня адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Колькі зарабляюць і колькі адпачываюць дэпутаты, дзе яны жывуць і ці прапануюць ім працу пасьля дэпутацтва. Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстанае інтэрвію былога дэпутата Мікалая Сергіенкі баранавіцкаму выданьню Intex-press.

Чаго пазбаўляецца чалавек, абраны дэпутатам

Па-першае, ён губляе папярэдняе месца працы. Па-другое, дэпутатам нельга займацца бізнэсам, мець рахункі ў замежных банках.

У чым сутнасьць працы дэпутатаў

Галоўная задача — праца над законапраектамі. Яшчэ адна функцыя дэпутатаў — прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў на вышэйшым узроўні.

Ці ёсьць у дэпутатаў адпачынак

Так, ён доўжыцца 24 дні. Працоўны графік у дэпутатаў ненармаваны. Яны абавязаны прысутнічаць на пленарных пасяджэньнях, на пасяджэньнях профільных камісій, езьдзіць у камандзіроўкі.

Ці ёсьць у дэпутата свой кабінэт

У кожнага дэпутата ёсьць сваё працоўнае месца ў Доме ўраду. У некаторых кабінэтах — па некалькі дэпутатаў, у некаторых — адзін.

Ці ёсьць у дэпутата памочнікі

Так, іх можа быць да пяці чалавек, але заробак атрымлівае толькі адзін, астатнія працуюць на добраахвотных пачатках.

Колькі зарабляюць дэпутаты

У 2015 заробак дэпутата складаў «бруднымі» ў сярэднім 25 мільёнаў недэнамінаваных рублёў на месяц (РС).

Дзе жывуць дэпутаты

Іншагароднім прадстаўляецца службовае жытло ў Менску. Калі тэрмін дэпутацтва сканчаецца, службовае жытло трэба пакінуць.

Што адбываецца, калі тэрмін паўнамоцтваў парлямэнту заканчваецца

Былых дэпутатаў працаўладкоўваюць.

Якая ў дэпутатаў пэнсія

Па дасягненьні пэнсійнага ўзросту былыя дэпутаты атрымліваюць прыбаўку да асноўнай пэнсіі ў памеры 70% ад цяперашняга заробку дэпутатаў. Гэта прыкладна 11 мільёнаў рублёў (недамінаваных).

Інтэрвію зь Мікалаем Сергіенкам можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG