Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 22 жніўня: украінскія паэты ў «Логвінаве», свабоднае піяніна ў гістарычным музэі


АФІША

У межах году «Зразумець Украіну», а таксама I Міжнароднага літаратурнага open-air фэстывалю «Каптаруны» ўкраінскія паэты Аляксандр Ірванец і Люба Якімчук пачытаюць свае творы ў кнігарні «логвінаЎ». Мадэратары Ігар Бабкоў і Андрэй Хадановіч. Пачатак у 19.00.

У нацыянальным гістарычным музэі ад 16.00 да 19.00 — «Свабоднае піяніна». Кожны ахвочы можа прыйсьці і пайграць свае любімыя музычныя творы ў адной з заляў музэю.

У творчай прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) — «Урокі музыкі для дарослых». Марыя Калесьнікава, выпускніца Беларускай Акадэміі музыкі і Вышэйшай школы музыкі ў Штутгарце займальна і лёгка знаёміць слухачоў з таямнічым і неверагодна цікавым сьветам музыкі. Пачатак у 19.00.

У ГІСТОРЫІ

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах.

1485 — скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.

1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа.

1932 — першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company (Бі-бі-сі) з тэлевізійным вяшчаньнем.

1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.

1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.

1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя.

У гэты самы дзень бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі.


У гэты дзень нарадзіліся:

1861 — Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.

1862 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.

1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х гадоў.

1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

У гэты дзень памерлі:

1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.

1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.

1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.

ЦЫТАТА

Прыпамінаецца мне адно здарэньне з далёкай маей мінуўшчыны. Было гэта ў Францыі, з паміж маладзёжы я адзін быў зь Беларусі, дык злажыўся праект, што я павінен уладзіць трызну Дзядоў. Ахвоча на гэта прыстаў я і выступіў з пачастункам. Былі пячоныя гусі з грыбкамі, а замест крупніку — добра запраўленае lе vin сhaud. Гэта апошняе так гумар успасобіла, а часы былі поўны ясных надзей, што пастанавілі мы зрабіць ваенную муштру, і то не пяхоты, а кавалерыі. Каждае крэсла сталася жарабцом, капітан Ільдэфонс Касілоўскі (эмігрант) прыняў каманду, а Валяр’ян Калінка, пазьнейшы ксёндз і гісторык, гарцаваў наперадзе нас. Суседкі мае думалі, што дом зваліцца, а было гэта на чацьвёртым паверсе. Назаўтра меў я візыту паліцыі, але я ўвесь гэты гармідар вытлумачыў як рэч абрадавую, патрыятычную, і на гэтым выйшла ўсё.

Альгерд Абуховіч

XS
SM
MD
LG