Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў яшчэ пяць гадоў не дазволіць прадаваць зямлю замежнікам


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў працягнуў на пяць гадоў мараторый на папраўкі ў Зямельны кодэкс, адкладаючы такім чынам магчымасць прыватызацыі або арэнды зямлі замежнікамі.

Пасьля таго, як у канцы 2015 году ў Казахстане былі прынятыя папраўкі ў Зямельны кодэкс, якімі, у прыватнасці, прадугледжваліся продаж сельскагаспадарчых земляў у прыватную ўласнасць і магчымасьць перадачы ў арэнду замежнікам або рэпатрыянтам, у шэрагу гарадоў прайшлі несанкцыянаваныя мітынгі нязгодных. Людзі выказвалі апасеньні, што дзяржаўная зямля будзе распрададзеная.

У пачатку траўня Назарбаеў наклаў мараторый на папраўкі да 2017 году, а цяпер працягнуў яго. Такую прапанову зрабіла спэцыяльна створаная зямельная камісія.

XS
SM
MD
LG