Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Кітай прыбыла беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, якая стане госьцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзэнтавацца пераклады яе кніг на кітайскую.

У насычанай праграме дзесяцідзённага побыту беларускай пісьменьніцы ў Кітаі прадугледжаныя ўручэньне трох кітайскіх прэмій, сустрэчы з кітайскімі пісьменьнікамі і крытыкамі, інтэрвію для тэлебачаньня і прэсы.

У прыватнасьці, Сьвятлана Алексіевіч атрымае прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу, прэмію Пэкінскага кніжнага кірмашу і прэмію Вэньцзінь, якая лічыцца найважнейшай літаратурнай узнагародай Кітаю.

20 жніўня заплянаваная сустрэча Сьвятланы Алексіевіч з кітайскім пісьменьнікам Мо Янем, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі 2012 году.

26 і 27 жніўня пісьменьніца зь Беларусі сустрэнецца зь міжнародна прызнанымі кітайскімі пісьменьнікамі Янь Лянькэ, Юй Хуа і Лян Хун.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG