На тэрыторыю Ўкраіны перамешчаны зэнітна-ракетны дывізіён са складу 60-й асобнай мотастралковай брыгады Ўзброеных сілаў РФ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
У паведамленьні адзначаецца, што на ўзбраеньні дывізіёну знаходзяцца комплексы «Тор-М2У», якія «ня менш эфэктыўныя пры баявым выкарыстаньні, чым ЗРК „Бук“, з дапамогай якога ў ліпені 2014 году расейскім разьлікам быў зьбіты самалёт авіякампаніі „Malaysia Airlines“ Боінг 777».
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны падае інфармацыю пра камандаваньне і асабісты склад дывізёіну, каб даць «магчымасьць міжнароднай супольнасьці пераканацца ў тым, што расейскія вайскоўцы бяруць удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны».