Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане прызналі рэпрэсіі царскай Расеі супраць кіргізаў генацыдам


Грамадзкая камісія ў Кіргізстане прыйшла да высновы, што масавае падаўленьне паўстаньня кіргізаў у 1916 годзе царскай Расеяй зьяўлялася генацыдам.

Як паведаміў кіраўнік камісіі Азімбэк Бэкназараў, высновы былі зробленыя на падставе архіўных дадзеных, перададзеных расейскімі і кітайскімі ўладамі.

У пэрыяд Першай сусьветнай вайны праводзілася кампанія гвалтоўнага прыцягненьня мясцовага насельніцтва да будаўніцтва ваенных умацаваньняў і рыцьця траншэяў. Многія этнічныя казахі і кіргізы працівіліся прызыву. Мяркуецца, што карнымі батальёнамі былі забітыя ад 100 да 270 тысяч кіргізаў, сотні тысяч уцяклі ад рэпрэсіяў у Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітаю.

Падзеі на тэрыторыі сучаснага Кіргізстану ў 1916 годзе не былі згаданыя ў савецкіх падручніках па гісторыі. Паўстаньне ў Казахстане апісвалася як мяцеж супраць баяў і царскай Расеі, які спрыяў посьпеху сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 году. У красавіку старшыня Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін адхіліў размовы пра генацыд, заявіўшы, што «сто гадоў таму пацярпелі ўсе народы».

XS
SM
MD
LG