Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антытэрарыстычны камітэт: забітыя ў Пецярбургу былі «лідэрамі падпольля» на Каўказе


Трое з чатырох забітых у сераду ў Пецярбургу ў выніку спэцапэрацыі былі «лідэрамі ўзброенага падпольля» Кабардзіна-Балкарыі, сьцьвярджаюць у расейскіх праваахоўных органах. Асоба яшчэ аднаго забітага пакуль не ўстаноўленая.

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце Расеі сьцьвярджаюць, што гэтыя людзі знаходзіліся ў фэдэральным вышуку і былі забітыя ў часе штурму спэцназам кватэры, у якой яны забарыкадаваліся.

Апэрацыя праходзіла ў шматкватэрным жылым доме на поўдні Пецярбургу ў сераду. Паведамляецца, што сярод цывільных асоб і супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацярпелых няма.

Раней СМІ пісалі пра тое, што спэцаперацыя ў Пецярбургу праводзіцца на запыт спэцслужбаў Кабардзіна-Балкарыі. Афіцыйна гэтыя паведамленьні не пацьверджаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG