Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: Баевікі ў Пецярбургу зьнішчаныя


Падчас спэцапэрацыі ў Пецярбургу 17 жніўня

Падчас спэцапэрацыі ў Пецярбургу 17 жніўня

Супрацоўнікі ФСБ у Пецярбургу ў ходзе спэцапэрацыі забілі ваеўнікоў, абвешчаных ў фэдэральны вышук паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ва ўзброеных фарміраваньнях на Паўночным Каўказе.

«Пры спробе аказаньня збройнага супраціву злачынцы былі зьнішчаны агнём у адказ», — паведаміла ў сераду прэс-служба ўпраўленьня ФСБ па Пецярбургу, не назваўшы канкрэтную колькасьць забітых ваеўнікоў. Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».

Пацярпелых сярод мірнага насельніцтва і супрацоўнікаў праваахоўных органаў няма, паведамілі ў прэс-службе, адзначыўшы, што апэрацыя завершана. Апэратыўна-сьледчыя дзеяньні працягваюцца.

Жыхароў дома на Ленінскім праспэкце, дзе праходзіла апэрацыя ФСБ, пачалі пускаць у пад’езд.

Паводле словаў крыніцы «Інтэрфаксу», праваахоўныя органы плянавалі затрымаць трох баевікоў.

Відавочцы расказалі, што некаторы час таму з дому на насілках вынесьлі чалавека і без суправаджэньня праваахоўных органаў павезьлі на «хуткай».

XS
SM
MD
LG