Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дужаньнік Джавід Гамзатаў заваяваў чарговы мэдаль Беларусі на Алімпіядзе ў Рыё


Джавід Гамзатаў (зьлева) змагаецца зь Нікалаем Байракавым

Джавід Гамзатаў (зьлева) змагаецца зь Нікалаем Байракавым

Чалец зборнай Беларусі па грэцка-рымскім дужаньні Джавід Гамзатаў здабыў бронзавы мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Раней сёньня ён прайграў паўфінальны двубой украінцу Жану Беленюку зь лікам 0:6. Але матч за трэцяе месца супраць пераможцы суцяшальных двубояў баўгарына Нікалая Байракава Гамзатаў выйграў і прынёс Беларусі другі бронзавы і пяты агульны мэдаль.

XS
SM
MD
LG