Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінулай ноччу графіці, якое праславіла Вільню на ўвесь сьвет, было зьнішчанае. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі ўласьнікі рэстарану, на чыёй сьцяне яно было намалявана.

Нехта замаляваў белай фарбай выяву пацалунку расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа на сьцяне рэстарану «Keulė Rūkė» недалёка ад віленскага чыгуначнага вакзалу.

«Ня думаем, што гэта проста вандалізм, — кажа ўласьнік рэстарану Дамінікас Чачкаўскас. — Гэта тэрарыстычны акт супраць свабоды слова ў Літве. Мэта гэтага акту — нагадаць нам, людзям вольнага сьвету, што ў нашым грамадзтве ўсё яшчэ ёсьць актыўныя адвакаты аўтарытарызму.

Разам з тым мы рады, што нам нагадваюць: свабода — ня нешта, што можна некалі заваяваць, гэта няспынная барацьба. Мы прымаем выклік бяз страху — мы й надалей будзем абараняць свабоду слова, свабоду Вільні і свабоду Літвы. Абяцаем аднавіць гэты мастацкі твор, які ва ўсім сьвеце стаўся сымбалем свабоды і непакорлівасьці».

Графіці з пацалункам зьявілася на сьцяне рэстарану сёлета ўвесну, пра яго пісалі найбуйнейшыя выданьні сьвету — «Washington Post», «The Independent», NBC News, politico.eu, «USA Today» ды іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG