Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады вырашылі мяняць корпус рэактара на БелАЭС


Беларуская АЭС у Астраўцы

Беларуская АЭС у Астраўцы

Менск прыняў рашэньне замяніць корпус рэактара для энэргаблёка Беларускай АЭС.

Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік Мінэнэрга Беларусі Ўладзімер Патупчык, паведамляе ТАСС.

«Ужо рашэньне прынята аб замене», — сказаў ён, адказваючы на пытаньне журналістаў.

Кажучы пра кошт замены абсталяваньня, ён адзначыў, што гэта прадмет перамоваў з расейскім бокам.

У той жа час начальнік аддзелу камунікацыяў і грамадзкай інфармацыі Дзяржатамнагляду Алег Собалеў заявіў, што Беларусь пакуль дакумэнтальна не аформіла рашэньне пра замену корпуса рэактара першага энэргаблёка Беларускай АЭС.

«Рашэньне пра лёс корпуса рэактара першага энэргаблёка АЭС працягвае дапрацоўвацца. Яно пакуль не фармалізавана», — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG