Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Нямеччыны прапанаваў забараніць нашэньне паранджы


Забарона на нашэньне паранджы, якая закрывае ўвесь твар, падобная да «забароны пакрыцьця твару», прынятай у Францыі

Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер прапануе шэраг захадаў для забесьпячэньня бясьпекі, у тым ліку забарону на нашэньне хустак, якія закрываюць твары. Пра гэта паведаміла газэта «Гардыян» з Бэрліну.

Паводле дадзеных нямецкіх СМІ, захады, якія міністэрства ўнутраных спраў будзе спрабаваць ператварыць у закон да нацыянальных выбараў у 2017 годзе, уключаюць у сябе павелічэньне колькасьці паліцыянтаў і відэаназіраньня на вакзалах і ў аэрапортах.

Томас дэ Мэзьер, як чакаецца, прадставіць падрабязную інфармацыю пра шэраг ініцыятываў, у чацьвер, у ходзе афіцыйнай прэзэнтацыі так званай Бэрлінскай дэклярацыі, якую затым, 18 жніўня, разгледзяць на канфэрэнцыі міністраў унутраных спраў нямецкіх зямель.

Раней гэты летам на поўдні Нямеччыны адбылася сэрыя нападаў, у якіх прынялі ўдзел асобы, што шукаюць прытулку. За два з тых нападаў адказнасьць на сябе ўзяла групоўка «Ісламская дзяржава».

Забарона на нашэньне паранджы, якая закрывае ўвесь твар, і якія носяць некаторыя мусульманскія жанчыны, падобная на «забарону пакрыцьця твару», прынятую ў Францыі. Гэтая мера была нядаўна прапанаваная Енсам Спанам, адным з палітыкаў правага крыла партыі ХДС, якую ўзначальвае Ангела Мэркель.

«Забарона на нашэньне поўнай вэлюму, нікаба і паранджы, павінна была быць уведзена вельмі даўно і стане сыгналам да міру,» — сказаў газэце Die Welt Енс Спан. «Я не хачу сутыкацца з нашэньнем паранджы ў маёй краіне,» — заявіў палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG