Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустракаецца ў Пецярбургу з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

Спачатку лідэры гутараць у вузкім складзе, затым адбудуцца перамовы з удзелам дэлегацый.

Перад сустрэчай Пуцін адзначыў, што візыт Эрдагана сьведчыць пра «аднаўленьне дыялёгу» паміж краінамі, і прапанаваў турэцкаму лідэру абмеркаваць аднаўленьне эканамічных сувязяў і пытаньні барацьбы з тэрарызмам. Рэджэп Эрдаган сказаў, што «быў рады» тэлефанаваньню Пуціна з выразамі падтрымкі пасьля нядаўняй спробы перавароту ў Турэччыне.

Гэта першы саміт дзьвюх краінаў ад лістапада 2015 году, калі адносіны паміж імі вельмі абвастрыліся з-за зьбітага турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка Су-24 паблізу сырыйска-турэцкай мяжы. Тады Расея ўвяла супраць Турцыі эканамічныя санкцыі.

Кантакты Масквы і Анкары аднавіліся пасьля таго, як 27 чэрвеня Эрдаган у лісьце да Пуціна выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі расейскага пілёта Су-24.

Візыт Эрдагана ў Расею праходзіць на фоне напружанасьці ў адносінах Анкары з ЗША і Эўразьвязам у сувязі з масавымі арыштамі і перасьледам падазраваных у спробе дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG