Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напад на бэльгійскіх паліцэйскіх


У нядзелю бэльгійскія паліцэйскія затрымалі яшчэ аднаго мужчыну з мачэтэ.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на паліцыянтаў у бэльгійскім горадзе Шарлеруа. Пра гэта паведамляе Франс-Прэс са спасылкай зьвязанае з групоўкай агенцтва Amaq.

6 жніўня ў Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына параніў двух жанчын-паліцэйскіх. Нападнік, 33-гадовы выхадзец з Алжыру, быў забіты. Улады Бэльгіі кваліфікавалі атаку як тэракт.

У нядзелю ў цэнтры бэльгійскага гораду Льеж іншы мужчына з мачэтэ у руках быў затрыманы паліцыяй. Аб пацярпелых не паведамляецца.

24 ліпеня ў нямецкім горадзе Ройтлінген 21-гадовы сырыец напаў з мачэтэ на мінакоў. Адзін чалавек загінуў, яшчэ двое атрымалі раненьні.

XS
SM
MD
LG