Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі мужчына напаў з мачэтэ на дзьвюх жанчын-паліцыянтак


Выгляд на Шарлеруа

Выгляд на Шарлеруа

У бэльгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына параніў дзьвюх паліцыянтак.

У Твітэры пішуць, што гэта адбылося каля паліцэйскага ўчастку, па нападніку адразу адкрылі агонь, і ён быў паранены.

У сакавіку сёлета ў выніку выбухаў, учыненых сьмяротнікамі ў Брусэлі, загінулі 32 чалавекі.

У ходзе расьсьледаваньня сэрыі выбухаў і нападаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году, калі загінулі 130 чалавек, было ўстаноўлена, што большасьць тэрарыстаў жылі ў Брусэлі.

XS
SM
MD
LG