Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку пажару ў бары ў Францыі загінулі 13 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як найменей 13 чалавек загінулі ў выніку пажару ў бары ў францускім Руане. Пра гэта паведамляе CNN.

Пажар адбыўся ў бары Le Cuba Libre. Пажарнікам спатрэбілася паўгадзіны, каб пагасіць узгараньне.

Адзначаецца, што ўзрост загінулых — ад 18 да 25 гадоў. У момант здарэньня ва ўстанове адзначалі дзень народзінаў.

Паводле некаторых дадзеных, адбыўся «выпадковы выбух».

Le Figaro паведамляе, што пажар ў бары ў францускім Руане адбыўся з-за сьвечак на сьвяточным торце.

Паводле папярэдніх дадзеных, афіцыянт, які нёс торт, спатыкнуўся і ўпаў. З-за сьвечак загарэліся фіранкі, пасьля чаго агонь перакінуўся на столь з поліэстэролу. Адзначаецца, што некаторыя госьці вечарыны атруціліся таксі=ычным газам, які вылучае матэрыял, іншыя загінулі ад агню.

11 сьведак даставілі ў паліцэйскі ўчастак, каб узяць у іх паказаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG